Памер шрыфта:

Аб прыняцці ГА ААН па ініцыятыве Беларусі рэзалюцыі аб Міжнароднай асацыяцыі пастаянных прадстаўнікоў

13 красавіка 2018 г.

13-04-2018

12 красавіка 2018 г. Генеральная Асамблея ААН кансэнсусам прыняла ініцыяваную Беларуссю рэзалюцыю “Міжнародная асацыяцыя пастаянных прадстаўнікоў пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый”.

Да даведкі: Міжнародная асацыяцыя пастаянных прадстаўнікоў пры ААН была заснавана ў г.Нью-Ёрку ў 1988 годзе. Мэты асацыяцыі — служыць форумам паміж былымі і дзейнымі пастаяннымі прадстаўнікамі пры ААН, падтрымліваць сувязь паміж імі і выступаць у якасці каардынацыйнага цэнтра для іх удзелу ў дзейнасці розных міжнародных інстытутаў і форумаў. У цяперашні час яе членамі з'яўляюцца больш за 200 былых і дзеючых кіраўнікоў місій пры ААН. Кіраўнік Асацыяцыі — Пастаянны прадстаўнік Гандураса, якая брала актыўны ўдзел у прасоўванні беларускай ініцыятывы.

У рэзалюцыі прызнаецца важная роля Асацыяцыі, а таксама яе ўклад у дзейнасць ААН і наладжванне больш цесных міжасобасных сувязей і стварэнне атмасферы давернага і адкрытага дыялогу.

Рэзалюцыя санкцыянуе выкарыстанне Асацыяцыяй сваёй эмблемы разам з эмблемай ААН і стварэнне спецыяльнага раздзела на Інтэрнэт-сайце Арганізацыі.

У сваім выступленні намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас, які з'яўляецца дзеючым членам Асацыяцыі, адзначыў своечасовасць прызнання гэтай структуры ў ААН, а таксама яе высокі патэнцыял па пераадоленні фармалізму, які ўласцівы ўзаемадзеянню дзяржаў у рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Асаблівая роля Беларусі ў прасоўванні рэзалюцыі была падкрэслена Старшынёй Асацыяцыі.

Суаўтарамі рэзалюцыі выступілі 24 дзяржавы: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аўстралія, Бангладэш, Беларусь, Венгрыя, В’етнам, Гандурас, Індыя, Ісландыя, Каба-Вердэ, Казахстан, Катар, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Куба, Малайзія, Непал, Нідэрланды, Пакістан, Расія, Саудаўская Аравія, Туніс, Туркменістан, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка і Шры-Ланка.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы