Памер шрыфта:

Аб цырымоніі падпісання мемарандумаў аб супрацоўніцтве ў рамках візіту ў Беларусь прадстаўнікоў Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША

21 мая 2019 г.

21-05-2019

 

21 мая 2019 г. у МЗС адбылася цырымонія падпісання мемарандумаў аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам, Дзяржаўным мытным камітэтам, Міністэрствам унутраных спраў, Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і Агенцтвам па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША (DEA), якую адкрыў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў.

 

 

Удзел у цырымоніі ўзялі Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, супрацоўнікі краінавых офісаў DEA і Пасольства ЗША ў г.Мінску.

З беларускага боку мемарандумы падпісалі намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Печань, намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Багдзевіч, Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў – начальнік крымінальнай міліцыі Іван Падгурскі і Першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

 

 З амерыканскага боку дакументы падпісаў рэгіянальны дырэктар DEA Уільям Уорэн-малодшы.

русская версия   English version


версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы