Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Ірана

10-02-2020

10 лютага 2020 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў копіі даверчых лістоў у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саіда Яры.

Падчас сустрэчы абмеркаваны асноўныя пытанні двухбаковага парадку дня. Бакі адзначылі істотныя перспектывы для развіцця ўзаемадзеяння ў шматлікіх сферах.

Міністр павіншаваў Пасла Ірана з прызначэннем на адказную пасаду і выказаў надзею на далейшае ўмацаванне і пашырэнне сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі.

русская версия   English version