Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Манголіі

04 чэрвеня 2018 г.

04-06-2018

4 чэрвеня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з кіраўніком мангольскага знешнепалітычнага ведамства Дамдзіны Цогтбаатарам, які наведвае нашу краіну з афіцыйным візітам.

Падчас перагавораў бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі, у тым ліку актывізацыю беларуска-мангольскіх сувязей у палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах, а таксама перспектывы развіцця кантактаў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

Адбыўся абмен думкамі аб узаемадзеянні ў рамках міжнародных арганізацый і аб магчымым пашырэнні дыпламатычнай прысутнасці Манголіі ў Беларусі.

Бакі падпісалі міждзяржаўныя дагаворы паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб выдачы; аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах; аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы