Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў круглым стале па міграцыі

11 красавіка 2018 г.

11-04-2018

10 красавіка 2018 г. на палях 51-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у круглым стале “Уплыў міграцыі і ўрбанізацыі на сям'ю”.

Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Беларусі Групай сяброў сям'і сумесна з міжнароднымі і амерыканскімі няўрадавымі арганізацыямі па абароне сям'і.

У круглым стале таксама прынялі ўдзел дырэктар дэпартамента палітычнага аналізу ЮНІСЕФ Дэвід Энтані, дырэктар упраўлення па перасяленню бежанцаў дэпартамента ЗША па ахове здароўя і сацыяльных паслуг Скот Лойд, выкладчык Прынстанскага універсітэта Цімаці Нэльсан, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацый.

У сваім выступленні ад імя Групы сяброў сям'і А.Дапкюнас пазначыў асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца сям'і ў кантэксце міграцыі і ўрбанізацыі, і падкрэсліў неабходнасць выпрацоўкі падыходаў, якія дазваляюць ператварыць недахопы ў выніку гэтых працэсаў у перавагі.

Падчас дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні дапамогі сем'ям перасяленцаў па адаптацыі да сучаснага свету, прыстасаванні гарадоў да патрэб сем'яў, пытанні ўз'яднання сем'яў, а таксама ролі ААН у гэтых працэсах.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы