Памер шрыфта:

Падтрымка натуральнай сям'і на міжнароднай арэне

У апошнія гады на глабальным узроўні ідзе актыўная дыскусія па тэме сям'і: яе ролі ў грамадстве, формы сям'і, узаемадзеянне ўнутры сям'і.

Беларусь актыўна ўключылася ў гэту дыскусію ў канцы 2013 года, адстойваючы цэннасці натуральнай сям'і. У прыватнасці, Рэспубліка Беларусь актыўна ўзаемадзейнічала з зацікаўленымі краінамі па замацаванню тэматыкі натуральнай сям'і ў шэрагу дакументаў ААН, у тым ліку ў рамках перагаворнага працэсу па распрацоўцы парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

У лютым 2015 года Беларусь стала адным з ініцыятараў стварэння ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Групы сяброў сям’і, якая аб’яднала 25 дзяржаў-членаў ААН з усіх рэгіёнаў свету (Бангладэш, Беларусь, Егіпет, Інданезія, Ірак, Іран, Емен, Зімбабвэ, Катар, Каморскія Астравы, Кувейт, Кыргызстан, Лівія, Малайзія, Нікарагуа, Нігерыя, Аман, Пакістан, Расійская Федэрацыя, Саўдаўская Аравія, Самалі, Судан, Таджыкістан, Туркменістан, Уганда).

У 2023 г. у склад Групы ўвайшлі Гамбія, Сірыя і Шры-Ланка. Сёння Група сяброў сям'і налічвае 28 дзяржаў-членаў ААН.

Група сяброў сям'і ставіць мэту садзейнічаць ажыццяўленню на глабальным узроўні стратэгій, планаў і мер, якія адпавядаюць інтарэсам натуральнай сям'і, у прыватнасці:

— неабходнасць захавання мадэляў натуральнай сям'і і прапаганды сямейных каштоўнасцей у сучасным свеце;

— улік дзяржавамі і органамі сістэмы ААН ролі натуральнай сям’і для ўстойлівага сацыяльнага і эканамічнага развіцця чалавечага грамадства;

— падтрымка натуральнай сям’і на нацыянальным і міжнародным узроўнях праз распрацоўку і рэалізацыю адпаведных праграм і стратэгій. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы