Áåëàðóñü . Ôàêòû

Барацьба з гандлем людзьмі

Гандаль людзьмі з’яўляецца адным з найбольш небяспечных глабальных выклікаў сучаснасці і лічыцца грубейшым парушэннем асноўных праў чалавека. Па розных ацэнках штогод ахвярамі гэтага злачынства становяцца сотні тысяч людзей.

Беларусь першая на постсавецкай прасторы распачала шырокамаштабную кампанію барацьбы з гандлем людзьмі.
 
За кароткі час у Беларусі з улікам перадавога міжнароднага вопыту распрацавана нацыянальнае заканадаўства, накіраванае на ліквідацыю гандлю людзьмі, у рамках дзяржаўных праграм па процідзеянні гандлю людзьмі і нелегальнай міграцыі рэалізаваны шыромаштабны комплекс мер па павышэнні эфектыўнасці процідзеяння пагрозе трафікінга і забеспячэнне бяспекі насельніцтва краіны.
 
Нацыянальныя меры па спыненні трафікінга садзейнічалі таму, што барацьба з гандлем людзьмі стала адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне.
 
У 2005 годзе на Саміце тысячагоддзя ААН Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка выступіў з ініцыятывай аб актывізацыі міжнародных намаганняў па барацьбе з адной з самых сур’ёзных праблем сучаснасці – гандлем людзьмі.
 
Актыўнасць Беларусі ў дадзенай сферы, падмацаваная шэрагам дзейных мер на нацыянальным узроўні, дазволіла нашай краіне заваяваць на міжнароднай арэне рэпутацыю прызнанага лідэра барацьбы з трафікінгам.
 
На 61-й, 63-й і 64-й сесіях Генеральнай Асамблеі ААН па ініцыятыве Беларусі былі прыняты тры комплексныя рэзалюцыі па барацьбе з гандлем людзьмі.
 
Паслядоўная пазіцыя беларускіх дэлегацый садзейнічала замацаванню тэзіса аб неабходнасці скаардынаваных намаганняў барацьбы сусветнай супольнасці ў барацьбе з трафікінгам у пастановах Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН і Савета ААН па правах чалавека.
 
У 2006 годзе па ініцыятыве Беларусі створана Міжустаноўчая група па каардынацыі барацьбы з гандлем людзьмі. Беларусь стала першай краінай, якая зрабіла добраахвотны ўзнос на забеспячэнне дзейнасці гэтага міжнароднага механізма.
 
У Міжустаноўчай групе удзельнічаюць 17 міжнародных спецыялізаваных агенцтваў, у тым ліку Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах чалавека, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Міжнародная арганізацыя працы, Фонд ААН для развіцця ў інтарэсах жанчын, Дзіцячы фонд ААН ЮНІСЕФ і інш. Каардынуе яе дзейнасць Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці.
 
Беларусь выступіла арганізатарам шэрагу міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне эфектыўнага глабальнага партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў ХХІ стагоддзі, у тым ліку канферэнцыі па гандлі жанчынамі і дзяцьмі з удзелам больш за 90 дзяржаў і 20 міжнародных арганізацый, якая адбылася ў сакавіку 2007 года ў штаб-кватэры ААН.
 
У 2006-2010 гг. у Мінску праведзена чатыры міжнародныя канферэнцыі высокага ўзроўню, прысвечаныя пытанням эфектыўнага ўзаемадзеяння дзяржаў, міжнародных і неўрадавых арганізацый у сферы барацьбы з гандлем людзьмі і абароне ахвяр трафікінга.
 
У гэтых форумах прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 30 дзяржаў і 10 міжнародных арганізацый, у тым ліку Генеральны дырэктар МАМ, Спецыяльны прадстаўнік АБСЕ па пытаннях гандлю людзьмі і інш.
 
У мэтах распаўсюджання перадавога вопыту ў сферы барацьбы з гандлем людзьмі ў 2007 годзе ў Мінску быў адкрыты Міжнародны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сфера міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі (МНЦ), які атрымаў у 2008 годзе статус базавай навучальнай установы краін СНД. Для выкладання ў МНЦ прыцягваюцца вядучыя міжнародныя эксперты ў сферы гандлю людзьмі. На базе цэнтра праходзяць навучанне прадстаўнікі праваахоўных органаў дзяржаў-удзельніц СНД, развіваецца супрацоўніцтва з дзяржавамі Персідскага заліва.
 
У 2008-2009 гг. Беларусь выступіла ініцыятарам тэматычных дэбатаў Генеральнай Асамблеі ААН, накіраваных на фарміраванне эфектыўнага міжнароднага рэжыму па барацьбе з гандлем людзьмі і распрацоўку Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з трафікінгам.
 
Высока ацаніла намаганні Беларусі па барацьбе з трафікінгам на нацыянальным і міжнародным узроўні і энергічна падтрымала ідэю Генеральнага плана Спецыяльны дакладчык ААН па гандлі людзьмі, у асаблівасці жанчынамі і дзяцьмі, якая наведала нашу краіну з афіцыйным візітам у маі 2009 года.
 
У лютым 2010 года па ініцыятыве Беларусі ў ААН сфарміравана Група сяброў, што аб’ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, у якую ўвайшлі 20 дзяржаў, што прадстаўляюць усе рэгіёны свету. Група выступіла ў якасці лакаматыва перагавораў па распрацоўцы Глабальнага плана, якія праводзіліся ў штаб-кватэры ААН у маі-ліпені 2010 года.
 
Кульмінацыйным этапам працэса рэалізацыі антытрафікінгавай ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка стала прыняцце 30 ліпеня 2010 года Генеральнай Асамблеяй ААН Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. 31 жніўня 2010 года на спецыяльным пасяджэнні ГА ААН Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун афіцыйна апавясціў аб пачатку ажыццяўленна плана.
 
Генсакратар ААН высока ацаніў значэнне Глабальнага плана, распрацоўка якога была распачата па ініцыятыве Беларусі, як важнейшага механізма каардынацыі намаганняў сусветнай супольнасці ў барацьбе з гандлем людзьмі і замацавання міжнароднага партнёрства ў гэтай сферы.
 
Глабальны план прадугледжвае арганізацыю органамі сістэмы ААН і дзяржавамі-членамі практычных мер па ўзмацненні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы прадухілення злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі, праследаваннi злачынцаў.
 
У адпаведнасці з планам пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных нацый створаны Мэтавы фонд добраахвотных узносаў для абароны ахвяр гандлю людзьмі, афіцыйнае адкрыццё якога адбылося 4 лістапада 2010 года ў Нью-Ёрку. Рэспубліка Беларусь у ліку першых зрабіла добраахвотны ўзнос у фонд.
 
У 2013 годзе ААН плануе правесці ацэнку прагрэсу, дасягнутага падчас рэалізацыі Глабальнага плана, што надае беларускай антытрафікінгавай ініцыятыве фармат доўгатэрміновага элемента міжнароднай позвы дня.
 
У рамках 65-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН пад старшынствам Беларусі адбылася першая міністэрская сустрэча Групы сяброў, падчас якой былі абмеркаваны перспектывы ўдзела Групы ў рэалізацыі Глабальнага плана, прынята сумесная міністэрская дэкларацыя.