Áåëàðóñü . Ôàêòû

Інфармацыйныя тэхналогіі

Міжурадавае супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) разглядаецца Беларуссю як неад'емная частка працэсаў садзейнічання міжнароднаму развіццю і забеспячэнню роўнага доступу да ІКТ для развітых краін і краін у стане развіцця, а таксама пераходу да шматбаковага рэжыму кіравання Інтэрнэтам, забеспячэнню актыўнага і раўнапраўнага ўдзелу дзяржаў у такім рэжыме.

Беларусь прымае актыўны ўдзел у праграмах развіцця ІКТ ў рамках Міжнароднага саюза электрасувязі, Камісіі па навуцы і тэхніцы ў мэтах развіцця Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН, а таксама ў рамках працэсу развіцця інфармацыйнага грамадства (WSIS), што забяспечвае сур'ёзную кансультатыўна-тэхнічную падтрымку пры распрацоўцы стратэгій у галіне развіцця інфармацыйных тэхналогій.

Сусветны саміт па пытаннях інфармацыйнага грамадства — WSIS

Прынцыповыя падыходы Беларусі да пытанняў выкарыстання ІКТ у інтарэсах развіцця сфармуляваны ў выступу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка на Сусветным саміце па пытаннях інфармацыйнага грамадства (2003/12/11 г., г.Женева, Швейцарыя), дзе былі зацверджаны «Дэкларацыя прынцыпаў пабудовы інфармацыйнага грамадства» і «План дзеянняў па пабудове інфармацыйнага грамадства». Падчас другога этапу саміту (16-18 лістапада 2005 г., г.Туніс) Беларусь выконвала ролю Віцэ-Старшыні.  Вынікамі туніскага этапу саміита сталі «Туніскія абавязацельства» і «Туніская праграма для інфармацыйнага грамадства», дзе зафіксаваны напрамкі і механізмы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій.

Беларусь таксама прыняла ўдзел у глабальным аглядзе выканання дамоўленасцей Жэнеўскага і Туніскага этапаў WSIS, па выніках якога рашэннем Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя 70/125) была пацверджана актуальнасць накірункаў развіцця інфармацыйнага грамадства.

WSIS Форум

Беларусь прымае актыўны ўдзел у штогадовых WSIS Форумах, накіраваных на абмен вопытам у галіне развіцця ўсіх сфер інфармацыйнага грамадства. Пачынаючы з 2012 г. у рамках Форуму праводзіцца конкурс праектаў па выкарыстанні ІКТ для рэалізацыі задач у галіне ўстойлівага развіцця і развіцця інфармацыйнага грамадства — WSIS Prizes. У 2017 г. сумесны праект Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Праграмы развіцця ААН «Зялёная карта Беларусі» узнагароджан прызам WSIS у катэгорыі электроннае навакольнае асяроддзе.

Форум па кіраванні інтэрнэтам — IGF

Адным з вынікаў WSIS стала стварэнне Форуму ААН па кіраванні інтэрнэтам — шматбаковай пляцоўцы для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця інтэрнэту і ІКТ, дзе прымаюць удзел дзяржавы, міжнародныя арганізацыі, ІКТ кампаніі, акадэмічныя колы і няўрадавыя арганізацыі.

У мэтах умацавання дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў галіне ІКТ з 2016 года Беларусь праводзіць нацыянальны форум па кіраванні інтэрнэтам — Belarus IGF.

Саміт «Злучым прастору СНД»

У лістападзе 2009 г. па ініцыятыве Беларусі ў Мінску адбыўся Саміт «Злучым прастору СНД», арганізаваны сумесна з Міжнародным саюзам электрасувязі. Саміт МСЭ сабраў больш за 400 прадстаўнікоў навуковых, тэхнічных і дзелавых колаў. У сегменце высокага ўзроўню Саміту прынялі ўдзел 5 кіраўнікоў дзяржаў постсавецкай прасторы.

Правядзенне міжнароднага саміту было прадыктавана неабходнасцю ўмацавання патэнцыялу дзяржаў-членаў СНД у галіне прымянення і развіцця ІКТ, а таксама стала міжнародным прызнаннем высокага інтэлектуальнага і тэхнічнага патэнцыялу Беларусі ў галіне распрацоўкі і выкарыстання інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.

На Саміце праведзена сур'ёзная праца па вызначэнні адзіных для краін СНД напрамкаў развіцця інфармацыйнага грамадства і механізмаў іх рэалізацыі. Беларусь вылучыла ідэю фарміравання рэгіянальных інфармацыйных сістэм для барацьбы з сучаснымі выклікамі і пагрозамі (уключаючы кіберзлачыннасць, прыродныя і тэхнагенныя катастрофы), выступіла за прыняцце на міждзяржаўным узроўні агульнага пераліку базавых (сацыяльна значных) электронных паслуг, стварэння міждзяржаўнай сістэмы маніторынгу развіцця інфармацыйнага грамадства, стварэнню стратэгічнага партнёрства ў сферы ІКТ з удзелам органаў улады, дзелавых колаў і міжнародных арганізацый. Па выніках Саміта прынята сумесная Дэкларацыя краін СНД «Насустрач лічбавай будучыні» — палітычная заява аб прыхільнасці краін СНД садзейнічаць рэалізацыі канцэпцыі і мэтаў WSIS.