Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Міністэрства / Сімволіка МЗС

Геральдычныя сімвалы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, знакі адрознення і адзнакі

У 2018 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №411 былі заснаваны: афіцыйныя геральдычныя сімвалы МЗС (эмблема, сцяг), знакі адрознення і адзнакі органаў дыпламатычнай службы.

Эмблема МЗС

Узор беларускага арнаменту на эмблеме МЗС мае тысячагадовую гісторыю, што падкрэслівае старажытную культуру і багатую гісторыю беларусаў, іх самасвядомасць і ўпэўненасць у сваім гістарычным выбары. Чырвоны, зялёны і белы колеры тоесныя колерам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Шэры, белы і чырвоны колеры сугучныя народнай культуры беларусаў – колеру лёну, палатна, вышыўкі нацыянальных касцюмаў.  (падрабязней аб эмблеме МЗС)

Флаг МЗС

Флаг Міністэрства замежных спраў уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства замежных спраў.   

                      

Нагрудны знак адрознення органаў дыпламатычнай службы

У аснове знака — стылізаваная кветка Каралеўскай папараці. Каралеўская папараць – расліна, якая ўнесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца прататыпам чароўнай кветкі “Папараць-кветка” – распаўсюджанага вобраза ў беларускім фальклоры. Па народных павер'ях, асоба, якая знайшла чароўную кветку (красуе адну ноч у годзе) надзяляецца дзіўнымі якасцямі разумець думкі людзей, галасы птушак і жывёл, знаходзіць багацце і скарбы. У кантэксце сімволікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Каралеўская папараць – ключ да ўзаемаразумення паміж людзьмі і краінамі. (падрабязней аб знаках адрознення)

          

Нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь
“За заслугі ў дыпламатычнай службе”

     

 Нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы
Рэспублікі Беларусь «Партнёрства»

Нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы “За заслугі ў дыпламатычнай службе” мае дзве ступені. (падрабязней аб знаках адзнакі)

Заснавана таксама прафесійнае свята — Дзень дыпламатычнага работніка, які будзе штогод адзначацца 22 студзеня. Гэта дата звязана з гісторыяй першага знешнепалітычнага ведамства ў перыяд станаўлення (1919–1920 гг.) дзяржаўнасці Беларусі – Камісарыята замежных спраў Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 22 студзеня 1919 г. ў газеце ”Звязда“ (№ 354, стар. 3) было размешчана першае публічнае абвяшчэнне ”Аб адкрыцці дзейнасці“ Камісарыята замежных спраў ССРБ і вызначана месца яго размяшчэння – Мінск.

Заснаванне сімволікі органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь і Дня дыпламатычнага работніка, а таксама паступовае  ўкараненне ў штодзённае жыццё дазволіць паспяхова і комплексна вырашаць задачы па падтрыманні прэстыжу, захоўванні традыцый і пераемнасці пакаленняў дыпламатычных работнікаў Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №412 ад 16 кастрычніка 2018 г. у азнаменаванне 100-годдзя стварэння сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль “100 год дыпламатычнай службе Беларусi".

                   

Юбілейны медаль “100 год дыпламатычнай службе Беларусi"

У аснове сюжэту юбілейнага медаля – падзеі 1917-1920 г., якія адлюстроўваюць важны этап гісторыі беларускага народа – здабыццё дзяржаўнасці, стварэнне дыпламатычнай службы – Народнага камісарыяту БССР па замежных справах. Васілёк – адзін з сімвалаў Беларусі, беларускай нацыі, які адлюстроўвае адкрытасць і шчырасць беларусаў, іх месца на планеце Зямля. Беларускі арнамент – элемент народнага касцюма, які стаў часткай дзяржаўнай сімволікі БССР, а пазней – Рэспублікі Беларусь. Лаўр – сімвал падзякі першым дыпламатам беларускай дзяржавы, сімвал памяці, заслуг і традыцый. (падрабязней)

 русская версия   English version