Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Міністэрства / 100-годдзе сучаснай беларускай дыпламатычнай службы

100-годдзе сучаснай беларускай дыпламатычнай службы

У 2019 годзе ў нашай краіне адзначаецца 100-годдзе беларускай дыпламатычнай службы, пачатак якой быў пакладзены стварэннем Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

За кропку адліку найноўшай гісторыі нашага ведамства ўзята першае публічнае паведамленне ў газеце "Звезда" ад 22 студзеня 1919 г. а пачатку дзейнасці КЗС ССРБ ( “камісарыят па замежных справах адкрыў сваю дзейнасць”), дзе таксама паказана месца яго размяшчэння ў г.Мінску — вул. Койданаўская, 21 (сёння — вул.Рэвалюцыйная, 15).

Паводле архіўных дакументаў, кіраўніком нешматлікай, усяго 12 чалавек, дыпламатычнай службы стаў член Часовага Рабоча-Сялянскага Савецкага Урада Беларускай Рэспублікі, камісар па замежных справах Усевалад Сцяпанавіч Фальскі, ураджэнец вёскі Лошыца, Мінскай вобласці.

З стварэннем МЗС Рэспублікі Беларусь у 1990 годзе нацыянальная дыпламатыя развівалася і мацнела разам з маладой дзяржавай.

Міністэрства замежных спраў было і застаецца на “перадавой” барацьбы за рэальную незалежнасць, павышэнне ролі Беларусі ў свеце, імкнецца ажыццяўляць эфектыўнае знешнепалітычнае і знешнеэканамічнае забеспячэнне курсу, вызначанага Кіраўніком дзяржавы.

За гады незалежнасці Рэспубліка Беларусь дамаглася прыкметных поспехаў на міжнароднай арэне, стала ўдзельнікам новых інтэграцыйных праектаў, пашырыла кола замежных партнёраў і саюзнікаў, адкрыла, асвоіла і замацавала за сабой новыя перспектыўныя рынкі.
-----------------------------------------------------------------------------------------

20 снежня 2018 г. адбылася ўрачыстая цырымонія ўзняцця сцяга Міністэрства замежных спраў, якая стала сімвалічным стартам знакавага для Міністэрства замежных спраў года — 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы.

Як падкрэсліў у сваім выступленні У.Макей, для Міністэрства сцяг з'яўляецца, у першую чаргу, сімвалам патрыятызму, адданасці і вернасці кожнага беларускага дыпламата роднай дзяржаве і народу. “Гэта асаблівы давер, аказаны нам з боку дзяржавы, грамадства і мы павінны яго апраўдаць!”, — адзначыў Міністр.

-----------------------------------------------------------------------------------------

4 студзеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў у рамках тэматычнага цыклу мерапрыемстваў адбыўся “круглы стол”, прысвечаны 100-годдзю беларускай дыпламатычнай службы, якое будзе адзначацца 22 студзеня 2019г.

Падчас зацікаўленага абмеркавання асноўная ўвага была нададзена ключавым гістарычным фактам і перыядам станаўлення і развіцця беларускай дыпламатычнай службы, у тым ліку звязаным з вызначэннем даты заснавання ў Беларусі новага прафесійнага свята – Дня дыпламатычнага работніка, адзначаны ў рэтраспектыве больш глыбокія гістарычныя карані нацыянальнай дыпламатыі. З матэрыяламі па выніках “круглага стала” можна будзе азнаёміцца ў студзеньскім нумары часопіса «Беларуская думка». Таксама асобныя аспекты дыскусіі у хуткім часе могуць знайсці адлюстраванне ў публікацыях газеты “Звязда” і партала “Sputnik Беларусь”.

Адзін год з гісторыі МЗС

русская версия    English version