Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Знешняя палітыка / Прыярытэтныя накірункі

Прыярытэтныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь

Прытрымліваючыся адзіных падыходаў да развіцця адносін з усімі замежнымі партнёрамі, Беларусь у той жа час, як і любая іншая дзяржава, канцэнтруе свае знешнепалітычныя намаганні на шэрагу найбольш важных і перспектыўных вектараў.

Сярод іх – дзяржавы-суседзі, перш за ўсё, Расійская Федэрацыя, стратэгічнае супрацоўніцтва з якой будуецца на аснове Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Паслядоўна адстойваючы ідэі інтэграцыі, Беларусь займае актыўную і канструктыўную пазіцыю ў аб'яднальных утварэннях на постсавецкай прасторы – Еўразійскім эканамічным саюзе, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Аб'ектыўна важным для Беларусі партнёрам з'яўляецца Еўрапейскі саюз, у аснове ўзаемадзеяння з якім, а таксама з яго краінамі-членамі знаходзіцца гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва.

Беларусь паслядоўна выступае за нармалізацыю дыялогу і развіццё сувязей са Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства развіваюцца з Кітайскай Народнай Рэспублікай. На якасна новы ўзровень выходзіць супрацоўніцтва з так званымі краінамі «далёкай дугі» беларускай знешняй палітыкі – Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Важным напрамкам знешнепалітычнай актыўнасці Беларусі з'яўляецца шматбаковая дыпламатыя. Як донар рэгіянальнай бяспекі Беларусь імкнецца ўнесці свой уклад у вырашэнне глабальных праблем, процідзеянне сучасным выклікам і пагрозам, традыцыйна актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці ААН і іншых міжнародных арганізацый, генеруе падыходы і ініцыятывы, якія прапануюць аб'яднальны для ўсіх членаў міжнароднай супольнасці парадак дня, а таксама садзейнічаюць дыялогу і пераадоленню раздзяляльных ліній.