Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Знешняя палітыка / Міжнароднае права / Міжнароднае гуманітарнае права

Міжнароднае гуманітарнае права

Міжнароднае гуманітарнае права рэгулюе прынцыпы і правілы, якія тычацца сродкаў і метадаў вядзення ваенных дзеянней, а таксама гуманітарнай абароны грамадзянскага насельніцтва, хворых і параненых вайскоўцаў, а таксама ваеннапалонных.

Базавымі дакументамі міжнароднага гуманітарнага права з'яўляюцца:

  • Жэнеўская канвенцыя (I) аб паляпшэннi лёсу параненых і хворых у дзеючых войсках;
  • Жэнеўская канвенцыя (II) аб паляпшэннi лёсу параненых, хворых і асоб, якiя пацярпелi караблекрушэнне, са складу ўзброеных сіл на моры;
  • Жэнеўская канвенцыя (III) аб абыходжанні з ваеннапалоннымі;
  • Жэнеўская канвенцыя (IV) аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны;
  • Дадатковы пратакол (I) аб абароне ахвяр міжнародных узброеных канфліктаў;
  • Дадатковы пратакол (II) аб абароне ахвяр немеждународных узброеных канфліктаў;
  • Дадатковы пратакол (III) аб прыняцці дадатковай адметнай эмблемы (“Чырвоны крышталь”).

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам усіх названых міжнародных дагавароў.

Беларусь прымае актыўны ўдзел у разглядзе пытанняў, умацаванні і распаўсюджванні ведаў аб МГП, а таксама ў рабоце Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

З 2018 года ў Мінску дзейнічае Дэлегацыя МКЧК у Беларусі, якая адкрыта на падставе Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа аб статусе, прывілеях і імунітэтах Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь.

На нацыянальным узроўні створана Камісія па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў пад старшынствам Міністра юстыцыі.