Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Знешняя палітыка / Міжнароднае права / Навукова-кансультатыўны савет па міжнародным праве пры МЗС Беларусі

Навукова-кансультатыўны савет па міжнародным праве пры МЗС Беларусі

У чэрвені 2018 года пры Міністэрстве замежных спраў быў створаны Навукова-кансультатыўны савет па міжнародным праве.

Мэтай работы НКС з'яўляецца ўмацаванне супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і акадэмічных колаў Беларусі, якія займаюцца вывучэннем і распаўсюджваннем міжнароднага права; навуковая прапрацоўка міжнародна-прававога складніка пазіцыі Беларусі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня; абмен думкамі паміж спецыялістамі ў галіне міжнароднага права, уключаючы практыкуючых юрыстаў.

У склад Савета ўваходзяць вядучыя юрысты-міжнароднікі Беларусі, якія прадстаўляюць асноўныя ВНУ краіны, дзе выкладаецца і вывучаецца міжнароднае права.