Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Знешні гандаль / Беларусь і СГА / Тэхнічная дапамога пры ўваходжанні ў СГА

Тэхнічная дапамога пры ўваходжанні ў СГА

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўваходжанні ў СГА праз узмацненне экспертнага і інстытуцыянальнага патэнцыялу»

У адпаведнасці з Мемарандумам аб узаемаразуменні і прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва ў сферы міжнароднага гандлю, інвестыцый і развіцця, падпісаным 16 ліпеня 2007 г. Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь С.Сідорскім, Генеральным сакратаром Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) П.Супачаі і Прадстаўніком ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Д. Султаноглу, МЗС сумесна з ПРААН быў распрацован праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўваходжанні ў СГА праз узмацненне экспертнага і інстытуцыянальнага патэнцыялу», які быў адобраны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2007 г. №1863.

Мэта праекта: аказанне дапамогі Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўваходжанні Беларусі ў СГА праз узмацненне экспертнага патэнцыялу нацыянальных (дзяржаўных) інстытутаў, а таксама павышэнне дасведчанасці грамадскасці адносна працэсу і наступстваў уваходжання краіны ў СГА.

Тэрмін рэалізацыі праекта:

1 фаза – люты 2008 года – люты 2010 года,
2 фаза – сакавік 2010 года – ліпень 2012 года,
3 фаза – жнівень 2012 года – снежань 2013 года.
4 фаза – чэрвень 2015 года – сакавік 2018 года.
5 фаза – сакавік 2018 года – снежань 2020 года.

У межах першага кампаненту праекту «Правядзенне даследаванняў для ацэнкі магчымых наступстваў, звязаных з далучэннем Рэспублікі Беларусь да СГА» падрыхтаваны наступныя працы:

  • Аналіз пакета дамоўленасцяў Рэспублікі Казахстан з пункту гледжання іх адпаведнасці нормам ЕАЭС у дачыненні да доступу на рынак паслуг.
  • Аналіз пакета дамоўленасцяў Рэспублікі Казахстан з пункту гледжання іх адпаведнасці нормам ЕАЭС у дачыненні да санітарна-фітасанітарных мер рэгулявання гандлю.
  • Аналіз пакета дамоўленасцяў Рэспублікі Казахстан з пункту гледжання іх адпаведнасці нормам ЕАЭС у дачыненні да мер тэхнічнага рэгулявання.
  • Аналіз пакета дамоўленасцяў Рэспублікі Казахстан з пункту гледжання іх адпаведнасці нормам ЕАЭС у дачыненні да унутранай палітыкі, якая ўплывае на гандаль таварамі, за выключэннем пытанняў СФС мер і тэхнічнага рэгулявання.
  • Дапаможнік па правядзенні перамоў па доступе на рынак тавараў.
  • Дапаможнік па распрацоўцы пераліку абавязацельстваў у межах пагаднення ГАТС для перагаворшчыкаў і спецыялістаў.
  • Аналіз заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці на прадмет адпаведнасці нормам СГА.
  • Аналіз праўных актаў Рэспублікі Беларусь і ЕАЭС на прадмет адпаведнасці нормам СГА і лепшым сусветным практыкам рэгулявання ў сферы санітарных і фітасанітарных мер у часткі забеспячэння бяспекі харчовай прадукцыі для здароўя чалавека.

У межах другога кампаненту праекту «Узмацненне нацыянальнага патэнцыялу па розных аспектах падрыхтоўкі краіны да ўваходжання ў СГА» праведзена наступная работа:

  • Міжнародным кансультантам падрыхтавана праца «Аналіз гандлёвых узаемаадносін Рэспублікі Беларусь, дзяржаў- членаў ЕАЭС і дзяржаў-удзельніц Рабочай групы па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА». Гэтая праца ўключае падрабязны аналіз структуры гандлю Рэспублікі Беларусь з краінамі-членамі Рабочай групы і дае ацэнку канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на рынках краін-членаў Рабочай групы.
  • Нацыянальным кансультантам падрыхтавана праца «Аналіз дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і праваўжывальнай практыкі на прадмет магчымасці аказання паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежнымі юрыдычнымі асобамі без патрэбы рэгістраціі юрыдычнай асобы ў Рэспубліцы Беларусь і распрацоўка рэкамендацый па ўкараненні інстытута філіялаў замежных кампаній у заканадаўства Рэспублікі Беларусь».
  • У рамках садзеяння ўдзелу нацыянальных экспертаў у мерапрыемствах СГА быў забяспечаны ўдзел нацыянальных экспертаў, уцягненых у перамоўны працэс па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА, у трыццаці мерапрыемствах па тэматыцы СГА.
  • Праведзены семінар «Функцыі і выклікі ЕАЭС ва ўмовах удзелу яго членаў у СГА» (Мінск, снежань 2015 г.). У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС Рэспублікі Беларусь, члены Міжведамаснай камісіі па пытанні далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА, прадстаўнікі іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, а таксама эксперты дзяржаў-членаў ЕАЭС, ЕЭК і Сакратарыята СГА.
  • Праведзена інфармацыйная прэзентацыя «Віртуальнага інстытута» Канференцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) для прадстаўнікоў вядучых адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь (Мінск, снежань 2015 года).
  • Праведзены семінар «Практычнае выкарыстанне баз дадзеных Міжнароднага гандлевага цэнтра ЮНКТАД/СГА «Market Access Map» і «Trade Map» у працэсе гандлёвых перамоў» (Мінск, сакавік 2015 года). Семінар праведзен сумесна з Міжнародным гандлевым цэнтрам.
  • Праведзены семінар «Агляд сфер рэгулявання, па якіх найболей часта ўзнікаюць спрэчкі ў СГА, выніковых рашэнняў Органа па вырашэнні спрэчак па іх, вопыт прымянення членамі СГА мер аховы, якія адпавядаюць правілам СГА, з улікам рашэнняў Органа па вырашэнні спрэчак СГА» (Мінск, жнівень 2016 г.). Семінар праведзен сумесна з АНА «Цэнтр экспертызы па пытаннях Сусветнай гандлёвай арганізацыі» (Расійская Федэрацыя).
  • Праведзены семінар «Вопыт выкарыстання субсідый членамі СГА» (Мінск, кастрычнік 2016 г.). Семінар праведзен сумесна з АНА «Цэнтр экспертызы па пытаннях Сусветнай гандлёвай арганізацыі» (Расійская Федэрацыя).
  • Праведзены семінар «Сучасныя тэндэнцыі у рэгіянальных гандлёвых пагадненнях і іх уплыў на працэс далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА» (Мінск, лістапад 2016 г.). Семінар праведзен сумесна з Сакратарыятам СГА.
  • Праведзены семінар «Вопыт далучэння Рэспублікі Казахстан да СГА. Рэкамендацыі для Рэспублікі Беларусь» (Мінск, красавік 2017 г.).
  • Праведзены семінар «Пратакол аб далучэнні да СГА як крыніца міжнародных  абавязацельств і аснова прававой аховы ў Органе па вырашенні спрэчак» (Мінск, май 2017 г.). Семінар праведзен сумесна з АНА «Цэнтр экспертызы па пытаннях Сусветнай гандлёвай арганізацыі» (Расійская Федэрацыя).
  • Праведзены семінар «Выкарыстанне мер гандлевай аховы ў кантэксце далучення Беларусі да СГА» (Мінск, кастрычнік 2017 г.). Семінар праведзен сумесна з Сакратарыятам СГА і ЕЭК.
  • Праведзены семінар па двух тэмах «Дапушчальныя меры дзяржайнай падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, якія выключаюць рызыкі наступлення для іх неспрыяльных вынікаў, а таксама рызыкі прыцягнення Рэспублікі Беларусь да адказнасці за парушэнне абавязацельств па Пагадненні СГА» і «Удасканальванне законатворчай дзейнасці і правапрыменяльнай практыкі ў мэтах зніжэння рызык прыцягнення Рэспублікі Беларусь да адказнасці за парушэнне абавязацельств па Пагадненні СГА» (Мінск, снежань 2017 г.). Семінар праведзен сумесна з АНА «Цэнтр экспертызы па пытаннях Сусветнай гандлёвай арганізацыі» (Расійская Федэрацыя).
  • Наладжана супрацоўніцтва з АНА «Цэнтр экспертызы па пытаннях Сусветнай гандлёвай арганізацыі» (Расійская Федэрацыя) і АТ «Цэнтр развіцця гандлёвай палітыкі» (Рэспубліка Казахстан).
  • Каля 70 нацыянальных экспертаў павысілі сваю кваліфікацыю па напрамку інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі ў сістэме сусветнага гандлю ў Вышэйшай школе эканомікі (Масква) і Універсітэце Барселоны.
  • У межах трэцяга кампаненту праекту «Павышэнне дасведчанасці грамадскасці адносна працэсу далучення да СГА»:
  • Праведзены рэгіянальны семінар «Некаторыя аспекты далучэння Рэспублікі Беларусь да Сусветнай гандлёвай арганізацыі» (Магілёў, кастрычнік 2015 г.) у рамках ініцыятывы «ААН экспрэс-70». У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС Рэспублікі Беларусь, абласной бізнес-супольнасці, акадэмічных кругоў, абласных органаў улады. Таксама ў семінары прынялі ўдзел эксперты ЕЭК, Міжнароднага гандлёвага цэнтра, Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН і Сакратарыята СГА.
  • Праведзена серыя рэгіянальных круглых сталоў с бізнес-супольнасці па пытанню далучення Рэспублікі Беларусь да Сусветная гандлевай арганізацій «Тыдзень СГА ў Рэспублікі Беларусь» (Віцебск – 22.08.2016, Магілеў – 23.08.2016, Гомель – 24.08.2016, Брэст – 25.08.2016, Гродна – 26.08.2016). У рабоце круглых сталоў прынялі ўдзел нацыянальныя і міжнародныя кансультанты з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і Швейцарскай Канфедэрацыі, больш за 250 прадстаўнікоў рэгіянальных прадпрыемстваў, бізнес-асацыяцый, навучальных устаноў, мясцовых органаў выканаўчай улады.

У сакавіку 2018 года пачалася рэалізацыя пятай фазы праекта. У якасці донара выступае Ўрад Расійскай Федэрацыі.

Інструмэнт тэхнічнага садзейнічання і інфармацыйнага абмену Еўрапейскай камісіі ТАЙЕКС

У межах інструмэнту тэхнічнага садзейнічання і інфармацыйнага абмену Еўрапейскай камісіі ТАЙЕКС у лютым 2017 г. у Мінску адбыўся семінар па тэме «Вопыт дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюзу ў далучэнні да СГА». У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, акадэмічных кругоў, якія былі задзейнічаны ў перагаворным працэсе па далучэнні Беларусі да СГА.

У якасці дакладчыкаў у семінары выступілі міжнародныя эксперты з Еўрапейскага саюза (Літва, Харватыя, Балгарыя).