Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Знешні гандаль / Міжнародныя рэйтынгі

Міжнародныя рэйтынгі

Беларусь у рэйтынгу Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу»

Даследаванне Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу» (Doing Business) складаецца з серыi штогадовых дакладаў, прысвечаных вывучэнню ўмоў стварэння і функцыянавання нацыянальных малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у тым ліку аналізу норм рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, якія палягчаюць ці ўскладняюць яе развіццё.

Даследаванне ўключае ацэнку асноўных этапаў «жыццёвага цыклу» суб'ектаў гаспадарання (паказчыкаў), у тым ліку прававых умоў утварэння новага прадпрыемства, атрымання дазволу на будаўніцтва, рэгістрацыi правоў уласнасці, атрымання крэдытаў, абароны правоў інвестараў, выплаты падаткаў, ажыццяўлення міжнароднага гандлю, забеспячэння выканання дамоўленнасцяў, доступу да сістэм электразабеспячэння і ліквідацыі прадпрыемства.

Па выніках Справаздачы «Вядзенне бізнесу 2017», апублікаванай у кастрычніку 2016 г., Беларусь займае 37-е месца са 190 дзяржаў.

Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі органамі і арганізацыямі вядзецца работа па паляпшэнні пазіцыі Беларусі па паказчыку «Міжнародны гандаль» рэйтынгу Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу». 

Мэта дадзенай работы складаецца ў выяўленні і ліквідацыі фактараў, якія адмоўна ўплываюць на часавыя і вартасныя паказчыкі пры ажыццяўленні знешнегандлевых аперацый. Вынікам гэтай працы павінна стаць памяншэнне колькасці дакументаў, якія афармляюцца ўдзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці, скарачэнне часу на іх падрыхтоўку і афармленне, зніжэнне платы, якая спаганяецца з экспарцёраў і імпарцёраў за правядзенне працэдур, звязаных са знешнегандлёвымі аперацыямі.

У справаздачы «Вядзенне бізнесу 2017» па паказчыку «Міжнародны гандаль» Беларусь займае 30-е месца, г.зн. уваходзіць у 30-ку лепшых дзяржаў, ахопленых даследаваннем.

Для даведкі. Беларусь выглядае больш прывабна на фоне іншых партнёраў па Еўразійскім эканамічным саюзе (Расія займае 140-е месца, Арменія — 48-е месца, Казахстан — 119-е месца, Кыргызстан — 79-е месца), а таксама краін СНД (Малдова займае 34 -е месца, Азербайджан — 83-е месца, Украіна — 115-е месца, Узбекістан — 165-е месца, Таджыкістан — 144-е месца). 

Такім чынам, у рэйтынгу Сусветнага банка па паказчыку «Міжнародны гандаль» Рэспубліка Беларусь вырашыла пастаўленую задачу і ўвайшла ў першую 30-ку краін.