Áåëàðóñü . Ôàêòû

Лацінская Амерыка

Развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна я’яўляецца важным накірункам знешняй палітыкі Беларусі. З шэрагам дзяржаў рэгіёна адносіны развіваюцца на ўзроўні стратэгічнага партнёрства, іншыя краіны я’яўляюцца перспектыўнымі партнёрамі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.
 
У цяперашні час Рэспубліка Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з трыццаццю адной з трыццаці трох краін Лацінская Амерыкі і Карыбскага басейна.
 
Беларусь мае пасольствы ў Аргенціне, Бразіліі, Венесуэле, Кубе і Эквадоры, а таксама ганаровыя консульствы ў Аргенціне, Балівіі, Бразіліі, Дамініканскай Рэспубліцы, Мексіцы, Нікарагуа і Уругваі. Няўхісна пашыраецца спіс лацінаамерыканскіх дзяржаў, у якіх кіраўнікі беларускіх дыпламатычных місій акрэдытаваныя па сумяшчальніцтве.

У Беларусі дзейнічаюць пасольствы Бразіліі, Венесуэлы і Кубы, ганаровыя консульствы Дамініканскай Рэспублікі, Мексікі, Нікарагуа, Перу, Уругвая, Чылі і Эквадора. Дыпламатычныя місіі шэрагу лацінаамерыканскіх дзяржаў акрэдытаваныя ў Беларусі па сумяшчальніцтве.

Умацаванне рознапланавых адносін Беларусі з лацінаамерыканскімі дзяржавамі, а таксама найбуйнейшымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі гэтага рэгіёна адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам нашай краіны, на практыцы дэманструючы шматвектарнасць і сбалансаванасць беларускай знешняй палітыкі. Для Беларусі Лацінская Амерыка важная як адна з пляцовак інтэграцыі ў сусветныя гандлёва-гаспадарчыя сувязі. Эканомікі Беларусі і вядучых краін рэгіёна па характару і структуры дапаўняюць адно аднаго.
 
Важным фактарам збліжэння пазіцый Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі на міжнароднай арэне з’яўляецца ўсвядомленая неабходнасць будаўніцтва справядлівага мірапарадку, дасягнення ўстойлівага развіцця. У гэтых умовах адносіны Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна дынамічна пашыраюцца, ідзе актыўны працэс наладжвання і ўмацавання палітычнага дыялога з вядучымі дзяржавамі рэгіёна.

У 2018 годзе таваразварот Беларусі з лацінаамерыканскімі краінамі склаў 1 млрд. 358,4 млн. долараў. Экспарт беларускіх тавараў склаў 853,8 млн. долараў, імпарт – 504,6 млн. долараў. Аснову беларускага экспарта складаюць угнаенні і складанатэхнічная прадукцыя.

Актывізуецца канструктыўнае ўзаемадзеянне з Аргенцінай. Адной з найбольш яскравых падзей двухбаковага парадку за апошні час стаў візіт у Аргенціну ў сакавіку 2018 г. беларускай дэлегацыі на чале са Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калаурам П.У., у склад якой увайшлі таксама прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў. Сустрэчы з кіраўніцтвам урадавых і фінансавых стуктур дзвюх краін, а таксама кансультацыі паміж МЗС Беларусі і Аргенціны пацвердзілі зацікаўленасць бакоў у развіцці супрацоўніцтва і гатоўнасць да пошуку канкрэтных форм узаемадзеяння ў розных сферах.

У цяперашні час беларускія прадпрыемствы маюць два суб’екты тавараправоднай сеткі ў Аргенціне: філіял ААТ ”Гомсельмаш” і прадстаўніцтва ТАА “Белатра”.

Паглыбленне міждзяржаўнага ўзаемадзеяння з Бразіліяй адпавядае стратэгічным інтарэсам нашай краіны. Ёсць перадумовы для далейшага пашырэння супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.

Бразілія традыцыйна з’яўляецца адным з галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі ў лацінаамерыканскім рэгіёне. У гэтай краіне паспяхова дзейнічае прадстаўніцтва Беларускай калійнай кампаніі.

Наладжана эфектыўнае ўзаемадзеянне па лініі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Бразіліі. Рэгулярна праводзяцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. У ліпені 2017 г. у рамках візіта ў Бразілію намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакова Я.А. адбыліся кансультацыі паміж МЗС па гандлёва-эканамічных пытаннях. У кастрычніку 2017 г. у Мінску адбыўся трэці раўнд кансультацый паміж МЗС па палітычных пытаннях на ўзроўні кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў.
У лістападзе 2017 г. афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калініным А.М. наведала Бразілію з візітам, у рамках якога адбылося першае пасяджэнне беларуска-бразільскай сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, праведзеныя кантактна-кааперацыйная біржа і першы бізнес-форум “Бразілія–Беларусь”.

Развіваецца стратэгічнае партнёраства Беларусі і Венесуэлы. Рэгулярныя ўзаемныя візіты і кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях дазволілі выйсці на рэалізацыю сумесных праектаў супрацоўніцства ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.

Вынікам плённага беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва стала стварэнне ў Венесуэле сумесных прадпрыемстваў па здабычы нафты “Петралера БелаВенесалана”, сейсмаразведачных работах “Сісміка БелаВенесалана”, газіфікацыі “Венесуэлагазстрой”, зборцы грузавых аўтамабіляў “МАЗ-Вен” і збоцы трактароў “ВенеМінск Тракторэс”. У 2012 годзе завяршылася будаўніцтва завода па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, які з’яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам такога тыпу ў Паўднёвай Амерыцы. Зарэгістрыравана сумеснае беларуска-венесуэльскае гандлёвае прадпрыемства (гандлёвы дом) “ВЕНБЕЛКОМ С.А.”. У аграпрамысловым комплексе ажыццяўляецца будаўніцтва аграгарадка ў штаце Гуарыка.

За кароткі перыяд сфарміравана шырокая дагаворна-прававая база двухбаковых адносін: падпісаны 32 міжнародныя дагаворы і 4 міжанародна-прававыя дакументы. Створаны і працуюць Беларуска-Венесуэльская сумесная Камісія высокага ўзроўню, Міжурадавыя Беларуска-Венесуэльскія сумесныя камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

У лістападзе 2017 г. у Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, падчас якога падпісана Праграма “Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую песпектывы”.

Стратэгічным партнёрам Беларусі ў рэгіёне з’яўляецца Куба. Высокі ўзровень развіцця двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, узаемная падтрымка на міжнародных пляцоўках з’яўляюцца традыцыйнымі элементамі беларуска-кубінскіх адносін. Значны імпульс развіццю ўсебаковых кантактаў з Кубай надалі афіцыйны візіт у гэту краіну Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў чэрвені 2012 г., а таксама сустрэча беларускага лідара са Старшынёй Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Р.Кастра, якая адбылася ў верасні 2015 г. “на палях” 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Узаемная зацікаўленасць Беларусі і Кубы ў паглыбленні двухбаковай кааперацыі пацверджана ў маі 2016 г. падчас афіцыйнага візіта ў нашу краіну Першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы М.Дыяс-Канэля Бермудэса, які ў цяперашні час з’яўляецца кіраўніком кубінскай дзяржавы.

Сістэматычнае правядзенне кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па палітычных і гандлёва-эканамічных пытаннях стала адным з ключавых інструментаў для абмеркавання ўсяго спектра пытанняў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. Умацаванню кааперацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, а таксама пашырэнню двухбаковага гандлю садзейнічаў афіцыйны візіт на Кубу ў чэрвені 2014 г. Міністра замежных спраў Беларусі Макея У.У. Падчас візіта было падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемных пастаўках, якое, разам з выкарыстаннем механізма экспартнага крэдытавання, стала надзейнай асновай для далейшага развіцця доўгатэрміновай і ўзаемавыгаднай гандлёвай кааперацыі паміж дзвюма краінамі.

Запуск у маі 2016 г. механізма Сумеснай беларуска-кубінскай камісіі па супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій стаў важным крокам для актывізацыі двухбаковай працы па гэтых накірунках. Планамерна пашыраецца супрацоўніцтва Беларусі і Кубы ў сферы сельскай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя, адукацыі і культуры.

З 2017 года на Кубе дзейнічае прадстаўніцтва ААТ “Мінскі трактарны завод”.

Умацоўваецца рознапланавае ўзаемадзеянне Беларусі з Калумбіяй, Панамай і Эквадорам.

У лістападзе 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакоў Я.А. наведаў з працоўным візітам Панаму. У рамках першага ў гісторыі беларуска-панамскіх адносін візіта высокага ўзроўню былі праведзены перамовы з кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, гандлю і прамысловасці, са старшынёй Лацінаамерыканскага парламента (ПАРЛАЦІНА), а таксама з саветам кіраўнікоў Панамскай гандлёва-прамысловай і сельскагаспадарчай палаты.

Развіццю ўзаемадзеяння з 48-мільённай Калумбіяй садзейнічалі візіты намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакова Я.А. ў г.Багату ў лютым і лістападзе 2018 г. Былі праведзены двухбаковыя кансультацыі па палітычных пытаннях на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, а таксама серыя сустрэч з прадстаўнікамі прадпрымальніцкай супольнасці. Падпісана міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартах.

У чэрвені 2012 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Эквадор, падчас якога былі абмеркаваныя пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін, палітычнага дыялога, а таксама шэраг іншых перспектыўных накірункаў двухбаковага супрацоўніцтва, падпісаны шэраг важных дакументаў. У 2013 годзе адбыўся візіт эквадорскай дэлегацыі на вышэйшым узноўні ў Мінск. У наступныя гады адбыўся абмен візітамі на ўзроўні кіраўніцтва шэрагу ведамстваў, у г.Кіта было праведзена другое пасяджэнне Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У мэтах развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Эквадора ў розных сферах у лютым 2018 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакова Я.А. ў г.Кіта, падчас якога быў праведзены чарговы раўнд палітычных кансультацый, дэлегацыя правяла перамовы з кіраўніцтвам міністэрстваў прамысловасці і абароны. У маі 2018 г. у рамках афіцыйнага візіта ў Мінск Міністра замежных спраў і міграцыі Эквадора М.Ф.Эспіноса адбыліся яе сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам, Міністрам замежных спраў Макеем У.У., Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэйчанкам У.П.

Актыўныя беларуска-эквадорскія палітычныя кантакты ствараюць спрыяльныя ўмовы для пашырэння ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва.

Знешнепалітычным і знешнеэканамічным інтарэсам Беларусі адпавядае развіццё супрацоўніцтва з Ціхаакіянскім альянсам, які аб’ядноўвае Калумбію, Мексіку, Перу і Чылі. З чэрвеня 2018 г. наша краіна мае статус назіральніка ў гэтым аб’яднанні. На дадзены момант Ціхаакеанскі альянс уяўляе сабой адзін з найбуйнейшых гандлёва-эканамічных блокаў у Лацінскай Амерыцы і ў свеце. У 2018 годзе насельніцтва чатырох краін склала 216 млн. чалавек, сумарны ВУП – 4,4 трлн. долараў (47% ВУП рэгіёна). Варта адзначыць, што Беларусь з’яўляецца адзінай краінай ЕАЭС, якая мае статус назіральніка ў Ціхаакіянскім альянсе, што стварае для Мінска дадатковыя магчымасці па выбудоўванні інтэграцыі інтэграцый з агульным рынкам, на якім пражывае каля 400 млн. спажыўцоў.

Са студзеня 2016 г. Беларусь мае статус назіральніка ў Асацыяцыі Карыбскіх дзяржаў – важнейшай інтэграцыйнай структуры Карыбскага басейна, якая аб’ядноўвае 25 дзяржаў-членаў і 12 асацыіраваных членаў.
 
У цяперашні час асноўныя знешнепалітычныя намаганні на лацінаамерыканскім накірунку засяроджаны на далейшым пашырэнні геаграфіі сувязей з краінамі Лацінская Амерыкі, замацаванні на высокім узроўні палітычнага дыялога з прыярытэтнымі дзяржавамі-партнёрамі, а таксама развіцці міжнародных эканамічных адносін у перспектыўных для Беларусі галінах.
 
Больш падрабязная інфармацыя пра супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі размешчана на сайтах беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Аргенціне, Бразіліі, Венесуэле, Кубе і Эквадоры.