Транзіт праз Беларусь
Транзіт замежнікаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў тэрмін, які не перавышае двух дзён з дня іх уезда ў Рэспубліку Беларусь, за выключэннем выпадкаў вымушанага прыпынку.
Вымушаным лічыцца прыпынак у выпадках:
- стыхійных бедстваў, аварый і іншых надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, якія затрымліваюць рух транспартнага сродку;
- неабходнасці рамонту пашкоджанага транспартнага сродку;
- захворвання або стану здароўя, калі паводле заключэння арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь далейшы рух замежніка і (або) асобы, якая едзе разам з ім, з’яўляецца небяспечным для іх жыцця і здароўя;
- непрадугледжаных затрымак пры перасадцы з аднаго віда транспарта на іншы ў пункце перасадкі;
- здарэння іншых непрадугледжаных абставінаў, якія перашкаджаюць далейшаму руху замежніка.
Транзітны праезд (транзіт) замежнікаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без транзітных віз магчымы:
- пры наяўнасці іншых віз Рэспублікі Беларусь, якія надаюць замежніку права на перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь;
- у выпадку бесперасадачнага пералёта паветраным транспартным сродкам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
- падчас следавання ў краіну прызначэння на самалётах міжнародных авіяліній з перасадкай у аэрапорце Рэспублікі Беларусь, наяўнасці ў пасажыраў дакументаў на права ўезда ў гэту краіну прызначэння і авиябілетаў з пацвярджэннем у іх даты вылету з аэрапорта перасадкі, калі перыяд знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не будзе перавышаць 24 гадзін. Пры гэтым пасажыры не маюць права выхаду за межы спецыяльна выдзеленай для іх тэрыторыі аэрапорту;
- грамадзянамі краін, з якімі Рэспубліка Беларусь мае адпаведныя пагадненні аб бязвізавых паездках грамадзян;
- пры ўстанаўленні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь бязвізавага парадку ажыццяўлення транзітнага праезда (транзіта) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by