Парадак афармлення пропуску ў “Нацыянальны аэрапорт Мінск”
Для супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, афармляюцца наступныя віды пропускаў на тэрыторыю Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны аэрапорт Мінск”:
♦ пастаянны (з фота, тэрмін дзеяння – не больш за два гады) пропуск для кіраўнікоў дыпламатычных місій і іх жонак (мужоў);
♦ пастаянны (з фота, тэрмін дзеяння – не больш за два гады); часовы (без фота, тэрмін дзеяння – не больш за 6 месяцаў) або разавы (без фота, тэрмін дзеяння – адзін дзень) пропуск для дыпламатычных i iншых супрацоўнікаў з мэтай доступу ў зону прылёту і выдачы багажу.
Часовы або разавы пропуск сапраўдны пры наяўнасці дакумента, які сведчыць асобу.
Афармленне абязлічаных пропускаў з магчымасцю іх перадачы іншай асобе не выконваецца.
Для афармлення, выдачы і атрымання пастаянных або часовых пропускаў Беларускі Бок просіць напраўляць на імя Генеральнага дырэктара РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” Харанека В.В. афіцыйную заяўку, у якой змяшчаецца наступная інфармацыя:
♦ абгрунтаванне неабходнасці атрымання пропуска;
♦ прозвішча, імя, імя па бацьку, пашпартныя даныя на патэнцыйнага атрымальніка;
♦ канкрэтныя аб'екты, зоны аэрапорта, наведванне або знаходжанне ў якіх неабходна;
♦ перыяд або дата, на якія неабходны доступ у кантраляваную зону аэрапорта.
Для афармлення, выдачы і атрымання пастаянных або часовых (на працяглы перыяд часу) аэрапортавых пропускаў неабходна заключэнне з РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” Дагавора платнага аказання паслуг па афармленні пропускаў, а таксама праходжанне навучання ў Вучэбным цэнтры авіяцыйнай бяспекі ІКАО.
Для афармлення, выдачы і атрымання разавых аэрапортавых пропускаў неабходна накіраваць адпаведную заяўку ў адрас начальніка Атрада ваенізаванай аховы РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” Праўлоцкага В.У. па факсу +375 17 2791753.
У мэтах афармлення пастаяннага пагранічнага пропуска ў іміграцыйную зону і на перон да трапа самалёта Беларускі Бок просіць напраўляць на імя Генеральнага дырэктара РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” Харанека В.В. адпаведны запыт з указаннем пазначанай раней інфармацыі, для афармлення часовага пагранічнага пропуска – на імя начальніка атрада пагранічнага кантролю “Мінск” Валаводава М.В.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by