Памер шрыфта:

Віртуальная фотавыстава «Беларусь непераможная»

 

Вялікая Айчынная вайна стала суровым выпрабаваннем для Беларусі. Тэрыторыя краіны была цалкам акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ўстанавілі жорсткі рэжым, заснаваны на рэпрэсіях, гвалце, разрабаванні нацыянальнага багацця.

Беларускі народ у найскладанейшых умовах гераічна змагаўся з акупантамі, чым унёс вялікі ўклад у Вялікую Перамогу над гітлераўскай Германіяй.

Але вайна - гэта не толькі гераічная барацьба, гэта непапраўная трагедыя чалавечых лёсаў. Амаль кожны трэці жыхар Беларусі загінуў падчас ваеннага ліхалецця, дзясяткі гарадоў былі разбураны, сотні вёсак спалены, эканамічныя аб'екты знішчаны.

Усё гэта ў поўнай меры адчула на сабе беларуская сталіца.

Яшчэ 21 чэрвеня 1941 г. у Мінску ішло мірнае жыццё, гараджане адпачывалі і будавалі планы на будучыню. Але град бомб і снарадаў, які абрынуўся на горад у першыя дні вайны, дзеянні нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд акупацыі не дазволілі спраўдзіцца шматлікім надзеям. Толькі пасля трох гадоў фашысцкага палону Мінск быў вызвалены і, як птушка фенікс, пачаў паўставаць з попелу і руін.

Віртуальная экспазіцыя “Беларусь непераможная” прадстаўляе фотакалажы вядомага беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава, якія дэманструюць віды Мінска і іншых беларускіх гарадоў даваеннага перыяду, выявы тых жа кварталаў пасля вайны і сучаснае аблічча адноўленай, мірнай Беларусі.

Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, які атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на яго рэалізацыю.

Куратар праекта - загадчык сектара фатаграфічных даследаванняў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Святлана Харужык.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы