Памер шрыфта:

Міністр і намеснікі міністра замежных спраў Беларусі

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
РЫЖАНКОЎ Максім Уладзіміравіч


Нарадзіўся ў 1972 годзе ў г.Мінску.
Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Міжнароднае права" (1994), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне" (2003).
1994–1995 гг. - аташэ ўпраўлення двухбаковага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1995–1996 гг. - аташэ, трэці сакратар аддзела ЗША і Канады ўпраўлення краін Заходняй Еўропы і Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1996–2000 гг. - трэці, другі, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.
2000–2001 гг. - загадчык сектара па забеспячэнні пратакольных мерапрыемстваў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2001–2003 гг. - начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2003–2005 гг. - саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
2005–2006 гг. - начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2006–2012 гг. - начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2012–2014 гг. - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.
2015–2016 гг. - першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
2016–2024 гг. - першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 27 чэрвеня 2024 г. - Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Валодае англійскай і польскай мовамі.
Жанаты, мае дачку.

Першы намеснік Міністра
ЛУКАШЭВІЧ Сяргей Уладзіміравіч
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў вёсцы Кунцаўшчына, Мінскага раёна.
Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны» (1999).
2000−2002 гг. - трэці, другі сакратар аддзела Украіны і Малдовы упраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2002−2006 гг. - другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.
2006−2008 гг. - трэці, першы сакратар аддзела Лацінскай Амерыкі упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2008−2012 гг. - першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы.
2012−2014 гг. - першы сакратар, саветнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2014−2016 гг. - саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія.
2016−2017 гг. - начальнік аддзела па рабоце з дыпламатычным корпусам службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2017−2019 гг. – намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола- начальнік аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2019−2020 гг. - старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія.
2020−2021 гг. - Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія.
2021−2024 гг. - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай.
З 20 мая 2024 г. - першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа.
Валодае іспанскай, англійскай і партугальскай мовамі.
Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Намеснік Міністра
ШЭСТАКОЎ Яўген Андрэевіч


Нарадзіўся ў 1969 годзе ў г.Валгаградзе.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1992), праслухаў курс спецыяльнага факультэта Беларускага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (1993).

1992-1993 гг. – аташэ аддзела двухбаковых сувязей і рэгіянальнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1993-1995 гг. – аташэ, трэці сакратар, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.
1995-1998 гг. – другі сакратар сакратарыята па агульных і юрыдычных пытаннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1998-2003 гг. – першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
2003-2004 гг. – дырэктар дэпартамента арганізацыйнай работы і дакументацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2004-2008 гг. – начальнік галоўнага арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2008-2016 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у  Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і Сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.
2011-2016 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта (па сумяшчальніцтве).
З сакавіка 2016 года — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Валодае англійскай, французскай, літоўскай і італьянскай мовамі.
Жанаты, мае дачку і сына. 

Намеснік Міністра
АМБРАЗЕВІЧ Юрый Георгіевіч

Нарадзіўся ў 1975 г. у г.Мінску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1997 г.).
1997-1999 гг. – аташэ аддзела міжнародна-прававых пытанняў шматбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1999-2000 гг. – першы сакратар, начальнік аддзела міжнародных прававых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2000-2004 гг. – першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія/Прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях.
2004-2006 гг. – начальнік аддзела (памочнік Міністра) сакратарыята Міністра замежных спраў галоўнага арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2006-2007 гг. – намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыйнай работы ўпраўлення дакументацыі і кантролю галоўнага арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2007-2012 гг. – саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія.
2012-2015 гг. - начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2015-2022 гг. – пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г.Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя)
З сакавіка 2022 г. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. 
Валодае англійскай і французскай мовамі.
Жанаты, мае сына і дачку.

Намеснік Міністра
НАЗАРУК Ігар Васільевіч

Нарадзіўся ў 1965 г. у Брэсцкай вобласці
Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Знамені палітэхнічны інстытут (1992 г.)

1982-1984 гг. – фрэзероўшчык Мінскага прыборабудаўнічага завода імя У.І.Леніна.
1984-1986 гг. – служба ў Савецкай Арміі.
1986-1987 гг. – фрэзероўшчык Цэнтральнага канструктарскага бюро з вопытнай вытворчасцю Акадэміі навук БССР.
1987-1992 гг. – вучоба ў Беларускім ордэна Працоўнага Чырвонага Знамені палітэхнічным інстытуце.
1992-1994 гг. – інжынер вопытнага завода сумеснага прадпрыемства ”Дыялог-Мінск“, інжынер СП ”Інвест-Холдынг“.
1994-2005 гг. – служба на розных пасадах у Мінскай рэгіянальнай мытні і Дзяржаўным мытным камітэце, апошняя – намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела ўпраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў ДМК.
2005-2008 гг. – намеснік начальніка ўпраўлення знешнегандлёвай палітыкі – начальнік аддзела мытна-тарыфнага рэгулявання Дэпартамента знешнегандлёвай дзейнасці МЗС.
2008-2011 гг. – саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы.
2011-2013 гг. – намеснік дырэктара – начальнік упраўлення знешнегандлёвай палітыкі Дэпартамента знешнегандлёвай дзейнасці МЗС.
2013-2015 гг. – дырэктар Дэпартамента знешнегандлёвай дзейнасці МЗС.
2015-2020 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія.
2020-2022 гг. – дырэктар Дэпартамента гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
З сакавіка 2022 г. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа.
Валодае англійскай і іспанскай мовамі.
Жанаты, мае дачку.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы