Перавагі членства ў СГА
СГА імкнецца забяспечыць свабодны гандаль шляхам звязвання сваіх членаў міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне ўмоў доступу на рынкі тавараў і паслуг, дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі і прымянення інструментаў эканамічнай палітыкі, якія ўплываюць на гандаль.
Членства ў СГА забяспечвае:
— выкананне рэжыма найбольшага спрыяння, які азначае аднолькавы доступ усіх кампаній усіх членаў СГА на рынкі ўсіх членаў арганізацыі;
— выкананне нацыянальнага рэжыму, які забараняе ствараць для нацыянальных вытворцаў перавагі ў параўнанні з імпарцёрамі;
— зніжэнне гандлёвых бар'ераў, у першую чаргу тарыфаў і колькасных абмежаванняў, якое вядзе да росту гандлёвага абароту паміж членамі СГА;
— прадказальнасць і празрыстасць міжнароднага гандлю – члены СГА звязаны абавязацельствамі па ўжыванні тарыфаў і не могуць без сур'ёзнай прычыны ўводзіць іншыя абмежаванні імпарту, напрыклад, забароны ці квоты;
— рост канкурэнтаздольнасці за кошт ліквідацыі «несумленных» практык гандлёвых партнёраў па стымуляванні гандлю, у першую чаргу экспартных субсідый і дэмпінгу;
— магчымасць адстойваць свае інтарэсы ў Органе СГА па вырашэнні спрэчак, паколькі ва ўсіх членаў арганізацыі з'явяцца міжнародныя абавязацельствы перад Беларуссю аб непрымяненні гандлёвых абмежаванняў.
Для Беларусі членства ў СГА мае дадатковыя перавагі.
— Удзел у выпрацоўцы новых правілаў і прынцыпаў міжнароднага гандлю
Прадстаўленасць у органах СГА дазволіць улічваць нацыянальныя інтарэсы і своечасова адаптавацца да змены ўмоў глабальнага гандлю.
Электронны гандаль, спрашчэнне працэдур ажыцяўлення інвестыцый, пашырэнне ўдзелу малога і сярэдняга бізнесу ў міжнародным гандлі – праца ў СГА вядзецца па дзясятках актуальных пытанняў.
— Дыверсіфікацыя экспарту
Права СГА – сур'ёзны (і на сённяшні дзень адзіны) інструмент прававой абароны ад прымянення ўсімі членамі СГА дыскрымінацыйных гандлёвых абмежаванняў.
Разблакаваны патэнцыял росту экспарту тавараў і паслуг з Беларусі на тэрыторыю 164 членаў СГА складзе больш за 1,3 млрд дал. ЗША.
— Празрысты, прадказальны і прывабны інвестыцыйны рэжым
Прыняцце абавязацельстваў пры далучэнні да СГА акрэслівае межы дапушчальных абмежаванняў у гандлі, а значыць гарантуе стабільнасць заканадаўства і зніжае рызыкі ўкладання капіталу.
Прырост назапашаных у Беларусі прамых замежных інвестыцый на працягу 5 гадоў пасля далучэння да СГА можа дасягнуць 12 млрд дал. ЗША.
— Павышэнне суверэнных крэдытных рэйтынгаў
Членства ў СГА – індыкатар адпаведнасці нацыянальнай эканамічнай палітыкі міжнародным стандартам для крэдытораў і донараў нашай краіны. Павышэнне крэдытных рэйтынгаў непасрэдна ўплывае на кошт фінансавых рэсурсаў для Беларусі.
Для 80% краін, якія далучыліся да СГА з 2004 года, крэдытны рэйтынг у класіфікацыі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) быў падвышаны на працягу трох гадоў з моманту далучэння.
— Умацаванне пазіцый у гандлёвых спрэчках
Магчымасць звароту ў Орган па вырашэнні спрэчак СГА (ОВС) – сур'ёзная падстава для знешніх партнёраў шукаць кампрамісы ў гандлёвых рознагалоссях.
З моманту стварэння ОВС каля паловы з 621 ініцыяванай спрэчкі знаходзяцца або вырашыліся на этапе кансультацый, у дасудовым парадку (па стане на студзень 2024 года).
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by