Тарыфныя льготы і прэферэнцыі
Выпадкі прадастаўлення тарыфных ільгот і тарыфных прэферэнцый у Рэспубліцы Беларусь (як і ва ўсіх дзяржавах-членах ЕАЭС) вызначаны Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 27 лістапада 2009 г. № 130.
У прыватнасці, ад увазной мытнай пошліны могуць вызваляцца:
— тавары у якасці ўкладу замежнага заснавальніка ў статутны капітал (фонд) у межах тэрмінаў, устаноўленых устаноўчымі дакументамі для фарміравання гэтага капіталу (фонду);
— тавары, акрамя падакцызных (за выключэннем легкавых аўтамабіляў, спецыяльна прызначаных для медыцынскіх мэт), што ўвозяцца па лініі трэціх краін, міжнародных арганізацый, урадаў у дабрачынных мэтах і (або) прызнаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў-членаў у якасці бязвыплатнай дапамогі (садзейнічання), у тым ліку тэхнічнай дапамогі (садзейнічання);
— тэхналагічнае абсталяванне, камплектуючыя і запасныя часткі да яго, сыравіна і матэрыялы, якія ўвозяцца для выключнага выкарыстання на тэрыторыі дзяржавы-члена ЕАЭС ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, які адпавядае прыярытэтнаму напрамку дзейнасці (сектару эканомікі) дзяржавы-члена ЕАЭС;
— іншыя.
Інфармацыю аб поўным пераліку тарыфных iльгот, якія прымяняюцца ў ЕАЭС, можна знайсці тут.
Прэферэнцыйны рэжым прадугледжвае прадастаўленне развітымі краінамі ў аднабаковым парадку гандлёвых прэферэнцый краінам у стадыі развіцця і найменш развітым краінам на прынцыпах усеагульнасці, недыскрымінацыі і неўзаемнасці.
У межах Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах садзейнічання эканамічнаму развіццю краін у стадыі развіцця і найменш развітых краін на мытнай тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС дзейнічае адзіная сістэма тарыфных прэферэнцый ЕАЭС.
У адпаведнасці з артыкулам 45 Дагавора аб Еўразiйскiм эканамiчным саюзе пералік краін-карыстальніц адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый Еўразійскага эканамічнага саюза і пералік тавараў, што вырабляюцца ў краінах у стадыі развіцця і найменш развітых краінах, у адносінах да якіх пры ўвозе на мытную тэрыторыю дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза прадастаўляюцца тарыфныя прэферэнцыі, вызначаюцца Еўразійскай эканамічнай камісіяй.
Інфармацыю аб тарыфных iльготах у ЕАЭС можна знайсці тут.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by