Памер шрыфта:

Меры нетарыфнага рэгулявання

Нетарыфнае рэгуляванне ў дзяржавах-членах ЕАЭС, уключаючы Беларусь, ажыццяўляецца на наднацыянальным узроўні ў адпаведнасці з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года.

Артыкулам 46 Дагавора вызначаны адзіныя меры нетарыфнага рэгулявання, якія прымяняюцца Саюзам у гандлі з трэцімі краінамі:

♦ забарона ўвозу і (або) вывазу тавараў;

♦ колькасныя абмежаванні ўвозу і (або) вывазу тавараў;

♦ выключнае права на экспарт і (або) імпарт тавараў;

♦ аўтаматычнае ліцэнзаванне (назіранне) экспарту і (або) імпарту тавараў;

♦ дазвольны парадак увозу і (або) вывазу тавараў.

Дадаткам 7 да Дагавора вызначаны парадак увядзення і прымянення Саюзам мер нетарыфнага рэгулявання.

Артыкулам 47 Дагавора і Дадаткам 7 да Дагавора вызначаны парадак увядзення дзяржавамі-членамі ЕАЭС мер нетарыфнага рэгулявання ў аднабаковым парадку.

Больш падрабязная інфармацыя аб прымяненні мер нетарыфнага рэгулявання размешчана на сайце ЕЭК.

Органам, адказным у Рэспубліцы Беларусь за выдачу ліцэнзій на экспарт і (або) імпарт тавараў, з'яўляецца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы