Перасячэнне граніцы замежнымі грамадзянамі
Пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь (незалежна ад способу яе перасячэнння) неабходна прайсці пагранічны і мытны кантроль, а пры неабходнасці – аўтамабільны, ветэрынарны, санітарна-каранцінны і фітасанітарны віды кантролю.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць перасекчы мяжу па наступных дакументах:
♦ сапраўдны дакумент для выезда за мяжу (пашпарт) пры наяўнасці візы для грамадзян краін, з якімі Рэспубліка Беларусь мае візавы рэжым;
♦ дакумент на вяртанне ў дзяржаву грамадзянства або пражывання (у выпадку страты пашпарта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).
Падчас перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь замежнік абавязаны:
♦ прад’явіць дакумент для выезду за мяжу (з сапраўднай візай Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці);
♦ мець пры сабе дагавор абавязковага медыцынскага страхавання або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй (акрамя асоб, якія не падлягаюць абавязковаму забяспячэнню);
♦ кіроўца транспартнага сродка павінен мець страхавы сертыфікат, сапраўдны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае страхаванне грамадзянскай адказнасці ў дзяржаве – ўдзельніцы сістэмы «Зялёная карта». За ўдзел у дарожным руху ў Рэспубліцы Беларусь транспартнага сродку, зарэгістраванага за яе межамі, без дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у памеры 20 базавых велічынь у адпаведнасці з часткай 4 арыкула 18.20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 г. № 194-З.
Падчас выезду з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю замежнікі атрымліваюць у кампетэнтных органах Рэспублікі Беларусь міграцыйную карту, якая запаўняецца імі да ўезду ў Расійскую Федэрацыю і прад’яўляецца кампетэнтным органам Расійскай Федэрацыі падчас знаходжання ў ёй.
Грамадзянам у пунктах пропуска забараняецца:
♦ пакідаць грашовыя сродкі ў дакументах, якія прад’яўляюцца да праверкі;
♦ прапаноўваць і (або) перадаваць службовым асобам матэрыяльныя каштоўнасці, прапаноўваць і (або) прадастаўляць выгоды маёмаснага характару;
♦ весці фота-, відэаздымку, размовы па мабільным тэлефоне;
♦ здзяйсняць іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць ажыццяўленню пагранічнага і іншых відаў кантролю.
На тэрыторыі паміж дзяржаўнай мяжой і адпаведным пунктам пропуска забараняецца:
♦ стаянка транспартных сродкаў;
♦ пасадка і высадка пасажыраў;
♦ выкананне пагрузачна-разгрузачных работ;
♦ знаходжанне фізічных асоб, якое не звязана з перасячэннем дзяржаўнай мяжы.
За парушэнне грамадзянамі гэтых патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (папярэджанне з дэпартацыяй або без дэпартацыі або штраф ў памеры да 50 базавых вялічынь у адпаведнасці з артыкулам 23.32. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 г. № 194-З).
Замежнікі павінны мець сродкі ў памеры, эквівалентным не меньш за 50 базавых велічынь, устаноўленых у Рэспубліцы Беларусь на дзень уезду, на кожны месяц знаходжання.
Пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь на тэрмін менш за адзін месяц замежнікі павінны мець сродкі ў памеры, эквівалентным не менш чым 2 базавым велічыням, устаноўленым у Рэспубліцы Беларусь на дзень ўезду, на кожны дзень знаходжання.
Наяўнасць сродкаў можа быць пацверджана шляхам прад’яўлення:
♦ нацыянальнай валюты Рэспублікі Беларусь або замежнай валюты, якая канвертуецца Нацыянальным банкам;
♦ дакумента, на падставе якога магчыма атрыманне плацёжных сродкаў;
♦ дакумента, які пацвярджае браніраванне і аплату месца пражывання і харчавання ў Рэспубліцы Беларусь;
♦ гарантыйнага ліста юрыдычнай або фізічнай асобы, якая хадайнічае аб уездзе замежніка ў Рэспубліку Беларусь, знаходжанні або жыхарстве ў Рэспубліцы Беларусь, аб аплаце ўсіх выдаткаў, звязаных з яго знаходжаннем і выездам з Рэспублікі Беларусь;
♦ транспартнага сродка або праязных білетаў у дзяржаву свайго грамадзянства, сталага месца жыхарства або ў трэцюю краіну.
Замежніку можа быць адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь. Пералік падстаў адмовы ўтрымліваецца ў артыкуле 30 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 105-З «Аб прававым палажэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».
У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь раней выданая замежніку віза анулюецца. Супрацоўнікі органаў пагранічнага кантролю не абавязаны прадастаўляць замежніку інфармацыю аб прычынах адмовы ва ўездзе.
На падставе рашэння аб адмове ва ўездзе замежнік можа быць уключаны ў Ліст асоб, ўезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы, з усталяваннем тэрміна забароны ўезда ў Рэспубліку Беларусь ад шасці месяцаў да пяці гадоў.
Замежнікі, якія плануюць наведванне Беларусі, могуць даведацца аб наяўнасці або адсутнасці іх персанальных дадзеных у Лісце асоб, ўезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы, бясплатна на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
З інфармацыяй па пытаннях мытні можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by