Памер шрыфта:

Выдача біяметрычных пашпартоў у МЗС

У галоўным консульскім упраўленні МЗС прымаюцца дакументы для выдачы (абмену) ідэнтыфікацыйнай карткі і (або) біяметрычнага пашпарта толькі грамадзянам, якія аформілі выезд для сталага пражывання (якія аформілі сталае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Прыём ажыццяўляецца па папярэднім запісе. Запіс ажыццяўляецца не раней, чым за 2 месяцы да магчымай даты прыёму.

Запісацца на прыем можна па электроннай пошце consul@mfa.gov.by, тэма паведамлення – «ЗАПІС НА АТРЫМАННЕ БІЯМЕТРЫЧНЫХ ДАКУМЕНТАЎ» (прапіснымі літарамі).

Для запіса на прыем просьба пазначыць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка (бацькі або маці, калі дакументы падаюцца ў дачыненні да непаўналетняга);
  • серыю і нумар пашпарта (пры наяўнасці);
  • дзяржаву сталага пражывання.

1. Выдача ідэнтыфікацыйнай карткі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
2. Абмен ідэнтыфікацыйнай карткі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
3. Выдача (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

У якасці альтэрнатывы, грамадзяне Беларусі, якім аформлены выезд для сталага жыхарства (аформлена сталае жыхарства) за межамі Рэспублікі Беларусь могуць атрымаць біяметрычныя дакументы ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі ў Беларусі сябе або сваіх бацькоў.

У выпадку звароту па пытанні выдачы (абмену) ідэнтыфікацыйнай карткі або біяметрычнага пашпарта непаўналетняму, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік падае дакументы, якія пацвярджаюць яго статус у дачыненні да непаўналетняга (пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга і г. д.).

______________________________________________________________
Заканадаўства па пытаннях выдачы (абмену) ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта ў МЗС Беларусі:

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;
     
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;
     
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь»;
     
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2023 № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і ажыццяўленні дзеянняў»

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы