Памер шрыфта:

Кантроль над звычайнымі ўзбраеннямі і меры ўмацавання даверу і бяспекі

Выконваючы свае абавязкі па міжнародных пагадненнях, Беларусь знішчыла вялікую колькасць узбраенняў і ваеннай тэхнікі. Шляхам скарачэння запасаў звычайных узбраенняў яна зрабіла значны ўнёсак ва ўмацаванне міру і стабільнасці ў Еўропе. 

Па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) 1990 года Беларуссю знішчана 1773 баявых танкаў, 1341 баявая браніраваная машына і 130 баявых самалётаў. Беларусь прымала актыўны ўдзел у перамовах па адаптацыі Дагавора да новых геапалітычных рэалій і ў ліпені 2000 г. першай ратыфікавала Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ, якое было падпісана падчас Стамбульскага саміту АБСЕ ў лістападзе 1999 г. Аднак дадзенае пагадненне так і не ўступіла ў сілу па прычыне таго, што шэраг дзяржаў – удзельніц ДЗУСЕ звязалі магчымасць яго ратыфікацыі з выкананнем абавязацельстваў, якія не маюць прамога дачынення да кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі.

Нягледзячы на тое, што дзеючы ДЗУСЕ перастаў адпавядаць сучаснай ваенна-палітычнай сітуацыі на еўрапейскім кантыненце, Рэспубліка Беларусь паслядоўна і ў поўным аб'ёме выконвала Дагавор. Пасля выхаду з ДЗУСЕ Расійскай Федэрацыі ў лістападзе 2023 года і рашэння дзяржаў-членаў НАТА прыпыніць дзеянне Дагавора значэнне гэтага дакумента для агульнаеўрапейскай бяспекі аказалася практычна цалкам страчанай.

Беларусь з'яўляецца таксама бокам Дагавора па адкрытым небе. Мэтай ДАН з’яўляецца павышэнне транспарэнтнасці ў ваеннай сферы і ўмацаванне бяспекі, даверу і стабільнасці ў зоне яго прымянення шляхам правядзення аглядальных палётаў.  У лістападзе 2020 г. ЗША выйшлі з Дагавора па адкрытым небе, што выклікала аналагічны крок з боку Расійскай Федэрацыі ў снежні 2021 г.

Беларусь ажыццяўляе ўзаемадзеянне ў сферы агульнаеўрапейскай бяспекі з Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ). У рамках асноўнага перамоўнага органа Арганізацыі па ваенна-палітычнай праблематыцы –  Форума АБСЕ па супрацоўніцтву ў галіне бяспекі (ФСБ АБСЕ) – Беларусь прымала актыўны ўдзел у распрацоўцы такіх дакументаў як Дакумент АБСЕ аб лёгкай і стралковай зброі (2000 год) і Дакумент АБСЕ аб запасах звычайных боепрыпасаў (2003 год). З канца красавіка па пачатак жніўня 2022 года Беларусь ажыццяўляе функцыі старшынi Форума АБСЕ па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі. 

У Беларусі рэалізаваны сумесныя з АБСЕ праекты па нарошчванні патэнцыялу ў галіне кіраванні запасамі ЛСЗ і павышэнні бяспекі яе захоўвання, а таксама па ліквідацыі запасаў вадкага ракетнага паліва (меланж, самін і ТМ-185).

Беларусь прыхільная выкананню Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі, у адпаведнасці з якім дзяржавы-ўдзельніцы штогод абменьваюцца інфармацыяй аб узброеных сілах, сістэмах узбраенняў і тэхнікі, планаванні ў галіне абароны і ваенных выдатках, праводзяць інспекцыі, а таксама наведванні воінскіх фарміраванняў для ацэнкі правільнасці інфармацыі, якая прадастаўляецца пра іх.

Беларусь лічыць, што адным з галоўных элементаў умацавання агульнаеўрапейскай бяспекі і кантролю над узбраеннямі з'яўляецца развіццё мер даверу і бяспекі на рэгіянальным і субрэгіянальным узроўнях. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абвясціў стратэгію па фармаванню «пояса добрасуседства і бяспекі» уздоўж сваіх межаў. У рамках гэтай стратэгіі Беларусь заключыла дамоўленасці аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ў ваенна-палітычнай сферы з Украінай і Літвой (у 2001 годзе), Латвіяй і Польшчай (у 2004 годзе).

У верасні 2003 г. Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі аб забароне прымянення, накаплення запасаў, вытворчасці і перадачы проціпяхотных мін і аб іх знішчэнні. Валодаючы сёмым у свеце арсеналам проціпяхотных мін (3,4 млн.), якія засталіся ў спадчыну ад СССР, Беларусь цалкам выканала ўзятыя на сябе ў адпаведнасці з Канвенцыяй абавязацельствы, знішчыўшы да красавіка 2017 года ўсе запасы супрацьпяхотных мін у рамках сумеснага праекта з ЕС.

Беларусь цалкам падзяляе гуманітарныя прынцыпы абароны грамадзянскага насельніцтва ад уздзеяння канкрэтных відаў звычайных узбраенняў, а таксама камбатантаў ад прычынення ім пакут, якія з'яўляюцца празмернымі дзеля дасягнення законнай ваеннай мэты. Зыходзячы з гэтага, Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам Канвенцыі аб забароне або абмежаванні прымянення канкрэтных відаў зброі, якія могуць нанасіць празмерныя пашкоджанні або маючымі невыбіральнае дзеянне (Канвенцыі аб «негуманнай» зброі/КНЗ), і ўсіх яе Пратаколаў. У лістападзе 2020 года Беларусь выконвала функцыі старшыні 14-й канферэнцыі дзяржаў - удзельніц Пратакола V да Канвенцыі аб «негуманнай» зброі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы