Памер шрыфта:

Адказы на вашы пытанні

Прапаноўваем вам адказы на пытанні, якія найбольш часта паступаюць ў МЗС.
 
 
Як можна атрымаць візавую анкету для ўезду ў Беларусь?
 
Візавыя анкеты знаходзяцца ў пасольствах і консульскіх установах Беларусі за мяжой. Разам з тым для эканоміі часу дадзеныя анкеты можна запампаваць з сайта МЗС па гэтай спасылцы.
 

 
Якія дакументы патрэбна ўзяць з сабой, збіраючыся за мяжу?
 
У мэтах папярэджання цяжкіх сітуацый з удзелам беларускіх грамадзян за мяжой МЗС падрыхтавала шэраг парад аб тым, як лепш падрыхтавацца да паездкі за мяжу. Настойліва рэкамендуем вам азнаёміцца з імі. На гэта не спатрэбіцца шмат часу. Для працягу націсніце тут.
 

 
Як даведацца, ці ёсць пасольства Беларусі ў краіне, якую я збіраюся наведаць у бліжэйшы час?
 
Азнаёміцца з геаграфіяй размяшчэння беларускіх прадстаўніцтваў за мяжой можна тут.
 

 
Паездка ў якія краіны не патрабуе візы?
 
Беларусь мае пагадненні з шэрагам дзяржаў, якія рэгулююць рэжым паездак. З некаторымі краінамі дзейнічаюць умовы, якія палягчаюць уезд у іх грамадзян Беларусі. Для паездкі ў шэраг дзяржаў віза зусім не патрабуецца. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі націсніце тут.
 

 
Чаму Беларусь так актыўна дзейнічае на міжнароднай арэне ў пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі?
 
Гандаль людзьмі з’яўляецца адным з найбольш небяспечных глабальных выклікаў сучаснасці і лічыцца грубейшым парушэннем асноўных праў чалавека. Па розных ацэнках штогод ахвярамі гэтага злачынства становяцца сотні тысяч людзей. Беларусь першая на постсавецкай прасторы распачала шырокамаштабную кампанію барацьбы з гандлем людзьмі. далей…
 
--------------------
Цікавыя для вас пытанні накіроўвайце на адрас электроннай пошты МЗС mail@mfa.gov.by.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы